У Польшчу даставілі танкі Abrams, якія запоўняць прагалы ў бранятэхніцы пасьля перадачы танкаў Украіне

Танк Abrams, дастаўлены ў Польшчу

Фатаграфіі з танкамі, што прыбылі ў Польшчу, апублікавала Міністэрства абароны краіны.

Танкі будуць найперш выкарыстоўвацца для навучаньня польскіх вайскоўцаў. Урад Польшчы раней падпісаў кантракт на пастаўку 250 танкаў Abrams у найноўшай мадыфікацыі.

На мінулым тыдні ў Польшчы таксама паведамілі аб закупцы 116 раней ужываных Abrams. Яны заменяць 240 мадэрнізаваных савецкіх танкаў Т-72, якія Польшча перадала Ўкраіне.

Польскія палітыкі разам з палітыкамі краін Балтыі неаднаразова заклікалі іншыя дзяржавы Эўразьвязу ўзмацніць дапамогу Ўкраіне, у прыватнасьці пастаўкі ёй зброі. Таксама Польшча на першым месцы ў колькасьці прынятых уцекачоў.

Расейскія танкі ў Празе. Фотагалерэя з выставы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Малдовы папрасіла аб пастаўках зброі: «Калі Расея нападзе, нам яе сустракаць з матыкамі?»