Відавочцы заявілі, што самалёт гарэў і што яны чулі выбухі, паведаміла Атэнскае інфармацыйнае агенцтва.
Мясцовыя чыноўнікі заявілі, што на месца крушэньня выехалі сем пажарных машын, але яны ня здолелі пад’ехаць з-за выбухаў, якія адбываліся на частках самалёта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, грузавы самалёт ляцеў з Сэрбіі ў Ярданію і запытаў дазвол на аварыйную пасадку ў суседнім аэрапорце Кавала, але ня здолеў даляцець да яго. Дзяржаўная тэлекампанія ERT паведаміла, што самалётам кіраваў украінскі грузавы апэратар Meridan, і, па словах жыхароў вёскі, перад падзеньнем борт гарэў полымем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Разанскай вобласьці РФ разьбіўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76, ёсьць загінулыяАфіцыйнай інфармацыі аб колькасьці людзей на борце самалёта, які ўсё яшчэ гарыць, няма. Але ERT заявіла, што ў самалёце было 8 чалавек і што яго груз «быў небясьпечным». Паліцыя прасіла журналістаў на месцы здарэньня насіць маскі, дадаецца ў паведамленьні.
«Вам трэба сысьці дзеля вашай бясьпекі. Ёсьць інфармацыя, што самалёт перавозіў боепрыпасы», — сказаў адзін з пажарных журналістам на месцы здарэньня.
Самалёт разьбіўся прыкладна ў 2 кілямэтрах ад населенага пункта. Ёсьць інфармацыя, што боепрыпасы накіроўваліся ўкраінскаму войску, аднак яна патрабуе пацьверджаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея адмовілася вярнуць больш за 400 пасажырскіх самалётаў, узятых у лізінг