Носаў піша, што на бронзавым барэльефе — супрацоўнікі органаў бясьпекі розных пакаленьняў. У падножжа стэлы, на якой разьмешчаны барэльеф, — карта Магаданскай вобласьці. На ёй адзначаны населеныя пункты рэгіёна, у якіх у розныя пэрыяды разьмяшчаліся раённыя падразьдзяленьні ўпраўленьняў міністэрства дзяржбясьпекі, КДБ і ФСБ.
«Гэты помнік — даніна памяці і павагі тым, хто ўнёс і ўносіць уклад у забесьпячэньне бясьпекі Паўночнага Ўсходу Расеі, з гонарам выконваючы воінскі і службовы абавязак», — напісаў Носаў.
Гісторыя Магаданскай вобласьці — Калымы — цесна зьвязана са сталінскімі рэпрэсіямі, якія пачаліся ў пачатку 1930-х гадоў. У рэгіёне функцыянаваў Паўночна-Усходні папраўчы лягер — Севвостлаг — адно з падразьдзяленьняў ГУЛАГа.
Да пачатку 1950-х гадоў у лягерах на Калыме адбывалі пакараньне больш за 170 тысяч зьняволеных. А за ўвесь час існаваньня праз Севвостлаг прайшлі больш за 740 тысяч чалавек. Згодна з архіўнымі дакумэнтамі памерлі ў зьняволеньні больш за 120 тысяч чалавек, каля 10 тысяч былі расстраляныя.
Ахвярам рэпрэсій у Магадане ўстаноўлены помнік «Маска Смутку» скульптара Эрнста Неизвестнага. Унутры адноўлена камэра-адзіночка. На пляцоўцы перад «Маскай» — 11 бэтонных блёкаў з назвамі самых страшных калымскіх лягераў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падарожжы з Бартосікам. Як сын беларускага нацыяналіста пражыў 30 год на Калыме