Дзень у гісторыі
1570 — у Вільні заснаваны езуіцкі калегіюм.
1868 — сталіцу Японіі перанесьлі з Кіёта ў Токіё.
1918 — у Маскве пачаўся Ўсерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі.
1918 — забіты разам зь сям’ёй Мікалай II, расейскі імпэратар.
1919 — урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.
1924 — уведзенае новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Беларускай ССР на акругі, раёны і сельсаветы, тэрыторыя БССР была падзеленая на 10 акругаў (Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Аршанская, Полацкая, Слуцкая), на 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.
1940 — Латвія далучаная да СССР.
1941 — арганізавана генэральная акруга «Беларусь», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».
1942 — пачалася Сталінградзкая бітва.
1945 — пачалася Патсдамская канфэрэнцыя.
1992 — славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад Славаччыны са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы.
2014 — над Данбасам быў зьбіты малайзійскі авіялайнэр, загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу.
У гэты дзень нарадзіліся
1917 — Сяргей Барткоўскі, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак паліграфкамбінату ім. Я. Коласа, корпус гадзіньнікавага заводу, павільён ВДНГ (цяпер зьнесены), рэканструкцыя стадыёну «Дынама».
1937 — Георгі Таразевіч, дзяржаўны дзеяч Беларусі, старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (1985-1991), намесьнік старшыні прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (у тыя самыя гады).
1954 — Ангела Мэркель, нямецкі палітык, былая канцлерка Нямеччыны.
1959 — Барыс Пятровіч, беларускі празаік.
У гэты дзень памерлі
2000 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.
2018 — Кірыла Насаеў, беларускі хормайстар, музыказнаўца і пэдагог. Стварыў камэрны мужчынскі хор «Унія».