Па словах Плюсьнінай, яе сын знаходзіцца ва Ўкраіне з пачатку вайны і служыць у 11-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе. 28 красавіка Камінскі напісаў рапарт «па сямейных абставінах», бо ў яго нарадзілася дзіця. Пасьля гэтага ён яшчэ некалькі разоў пісаў рапарты, апошні 11 ліпеня быў «аб адмове ад баявых дзеяньняў». Начальства іх не разгледзела, кажа Плюсьніна.
Паводле слоў маці, ваяваць адмовілася «вельмі шмат байцоў», у якіх раней забралі дакумэнты на падставе таго, «што яны могуць патрапіць у палон».
«У дадзены момант усіх байцоў, якія напісалі адмову ад ваенных дзеяньняў, падзялілі па групах на 8-10 чалавек і адпраўляюць у СІЗА-1 Луганска. Я ня ведаю, дзе знаходзіцца мой сын і куды яго павязуць. У іх забралі тэлефоны», — распавяла Плюсьніна, дадаўшы, што вайскоўцаў схіляюць да адмовы ад рапартаў, і каб яны падпісалі новую згоду на ўдзел у вайне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьмерць майго брата — вайсковая таямніца». Як бураты, што ехалі на вучэньні ў Беларусь, вяртаюцца мёртвымі і параненымі з Украіны12 ліпеня «Свабодная Буратыя» паведаміла, што каля 150 вайскоўцаў-кантрактнікаў з Буратыі, якія ваявалі ва Ўкраіне, напісалі рапарты аб звальненьні і вярнуліся дадому. Адзначалася, што перад звальненьнем вайскоўцаў некалькі дзён утрымлівалі на закрытай тэрыторыі, пагражаючы ўзбуджэньнем крымінальных спраў.
- У канцы чэрвеня ў Буратыі жонкі вайскоўцаў запісалі зварот да кіраўніка рэспублікі Аляксея Цыдзенава з просьбай вярнуць мужоў дадому. Ваенныя са студзеня адправіліся на «вучэньні» і ўвесь час знаходзіліся ва Ўкраіне. Паводле іх слоў, ваенныя 4 месяцы знаходзяцца ў ваенна-палявых умовах, многія хварэюць на прастуду. У запісе звароту ўдзельнічалі жонкі вайскоўцаў з пятай танкавай Тацынскай брыгады. На гэты момант вядома мінімум аб 30 загінулых ваенных з гэтай брыгады.
- Буратыя лідзіруе па колькасьці страт сярод вайскоўцаў у вайне з Украінай. Па апошніх зьвестках, на вайне загінула 159 ураджэнцаў рэспублікі.