Сёньня апоўдні ў Віцебску затрымалі ксяндза Андрэя Вашчука, пробашча каталіцкай парафіі Сьвятога Духа. Пра гэта Свабодзе расказалі мясцовыя вернікі.
Сьвятара абвінавачваюць у «парушэньні парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (ч. 1. арт. 24.23). Прычынай затрыманьня, відаць, стаў рэпост «апошняга слова» Зьмітра Дашкевіча ў судзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Было б прасьцей, каб мы бачылі перад сабой зьвяроў. А яны ўсьміхаюцца». Эмацыйнае апошняе слова Зьмітра Дашкевіча ў судзеПэўны час сьвятар знаходзіўся ў Першамайскім РУУС, пазьней яго перавялі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Суд мае адбыцца ў панядзелак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сюжэтах на дзяржаўным тэлебачаньні пачалі прыхоўваць твары судзьдзяў у палітычных працэсах