Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі

Украінскі сьцяг лунае на Парлямэнцкім узгорку ў Атаве, Канада, 15 сакавіка 2022

Канада пашырыла эканамічныя санкцыі супраць Расеі, паведамляе ўрад краіны. Абмежаваньні цяпер распаўсюджваюцца на аказаньне расейскаму боку паслуг, зьвязаных з вытворчай дзейнасьцю.

Так, згодна з уведзенымі новымі абмежаваньнямі, любому канадцу забараняецца аказваць Расеі паслугі, зьвязаныя з вытворчасьцю мэталічных вырабаў, кампутарнай, электроннай і аптычнай прадукцыі, электраабсталяваньня, аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў, транспартнага абсталяваньня, наземнага транспарту і трубаправодаў.

Пераходны пэрыяд па новых санкцыях складае 60 дзён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада верне турбіну для «Паўночнага патоку» ў Нямеччыну і пашырыць санкцыі супраць Расеі

Апошні раз Канада пашырала эканамічныя санкцыі супраць Расеі ў пачатку чэрвеня. Тады яны закранулі здабычу вугалю і лігніту, сырой нафты і прыроднага газу, мэталічных руд, горназдабыўной галіны, прадуктаў нафтаперапрацоўкі, а таксама хімікатаў і хімічных прадуктаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада ўвяла санкцыі супраць патрыярха Кірыла і расейскіх прапагандыстаў