Урад Расеі дазволіў беларускім банкам удзельнічаць у расейских дзяржаўных закупках

Урад РФ зацьвердзіў умовы экспэрымэнту па ўдзелу беларускіх банкаў у расейскай сыстэме дзяржаўных закупак

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Беларускія банкі нароўні з расейскімі будуць выдаваць незалежныя гарантыі ўдзельнікам сыстэмы дзяржзакупак. Гэта спросьціць беларускім кампаніям доступ да расейскіх дзяржаўных закупак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пачатку вайны кампаніі зь Беларусі і Расеі сталі выканаўцамі дзяржзакупак ва Ўкраіне на 2,2 млн даляраў

Экспэрымэнт працягнецца да 2023 году і пройдзе ў два этапы.

На першым этапе беларускія банкі аформяць патрэбныя для працы ў Расеі дакумэнты.

На другім этапе стане магчымы непасрэдны ўдзел беларускіх банкаў у працэдурах дзяржаўных закупак РФ.

Раней паведамлялася, што ўрад РФ уключыў у пілётны праект удзелу ў дзяржзакупках пяць беларускіх банкаў: Беларусбанк, Банк БелВЭБ, Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі, Белінвэстбанк і МТБанк.