Пра гэта паведамляе тэлеканал NDTV.
Раджапакса адправіў ліст аб адстаўцы сьпікеру парлямэнту па электроннай пошце.
Урад Сынгапура заявіў, што былы прэзыдэнт Шры Лянкі знаходзіцца з «прыватным візытам» і не падаваў прашэньня аб прытулку.
На пасадзе прэзыдэнта Раджапакса карыстаўся імунітэтам ад арышту, які ён скарыстаў, каб пакінуць Шры Лянку. У адстаўку ён пайшоў, толькі апынуўшыся за межамі краіны, каб не затрымалі.
Пратэсты на Шры Лянцы працягваюцца з пачатку году. Празь іх у адстаўку ўжо пайшоў папярэдні кіраўнік ураду, старэйшы брат прэзыдэнта.
У красавіку Шры Лянка сутыкнулася зь цяжкім эканамічным крызісам. У выніку дэфіцыту турыстаў на фоне пандэміі каранавірусу ў краіне нестае замежнай валюты. Шры Лянка больш ня можа аплачваць закупы паліва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Шры-Ланкі ўцёк з краіны пасьля масавых пратэстаўГатабая Раджапакса казаў, што прасіў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна дапамагчы з крэдытамі на закуп энэргарэсурсаў.
13 ліпеня стала вядома, што Раджапакса на фоне пратэстаў уцёк з краіны на Мальдывы.