Георгіева пералічыла фактары, якія нэгатыўна ўплываюць на глябальную эканоміку. Вайна ва Ўкраіне выклікае рост цэнаў на сыравінныя тавары — у выніку яны прыводзяць да таго, што сотні мільёнаў людзей ня могуць пракарміць свае сем’і. «І становіцца толькі горш», — рэзюмавала Георгіева.
Кіраўніца МВФ заклікала лідэраў G20 задумацца, як «далейшыя перабоі з пастаўкамі газу ў Эўропу могуць адкінуць эканоміку многіх краін у рэцэсію і справакаваць глябальны энэргетычны крызіс»
Таксама глябальную эканоміку тармозяць збоі, зьвязаныя з пандэміяй COVID-19, асабліва ў Кітаі, і «вузкія месцы» у ланцужках паставак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паветраная трывога. Расея працягвае абстрэлы гарадоў Украіны, разбурае гатэлі, школы, жылыя дамыАкрамя таго, сусьветная інфляцыя аказалася вышэйшай, чым чакалася. Для барацьбы зь ёй буйныя цэнтральныя банкі ўзмацняюць жорсткасьць грашова-крэдытнай палітыкі, у тым ліку павышаючы ключавую стаўку. На думку Георгіевай, гэта неабходна, але будзе нэгатыўна адбівацца на аднаўленьні эканомікі.
«2022-ы будзе цяжкім — і, верагодна, з падвышанай рызыкай рэцэсіі 2023-ы будзе яшчэ цяжэйшым», — напісала Георгіева.
Кіраўніца МВФ прапанавала тры асноўныя крокі для выратаваньня сусьветнай эканомікі: павышэньне ставак ЦБ для барацьбы з інфляцыяй, скарачэньне дзяржаўнага доўгу і пашырэньне глябальнага супрацоўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заходнім палітыкам варта думаць пра магчымасьць канфэдэрацыі Польшчы, Украіны, Беларусі і Літвы, — амэрыканскі палітоляг