«Не, расейская армія не спыняе абстрэлаў. Аднак, хутчэй за ўсё, ашчаджае існыя запасы снарадаў, бо іхныя пастаўкі перапыненыя працай нашай новай зброі далёкага дзеяньня. Нядаўна былі падарваныя склады ў Кадзееўцы і Луганску», — паведаміў Сяргей Гайдай.
Паводле яго, у сувязі са зьнішчэньнем складоў расейцы актывізавалі дзейнасьць сваіх дывэрсійных груп, каб знайсьці слабыя месцы ва ўкраінскай абароне.
На Херсоншчыне зьнішчылі яшчэ дзьве палявыя базы Расеі
Апэратыўнае камандаваньне «Поўдзень» паведаміла аб зьнішчэньні ўкраінскай авіяцыяй двух палявых складоў з боепрыпасамі і канцэнтрацыі расейскіх войскаў у раёне Новапятроўкі ў Херсонскай вобласьці.
За некалькі дзён да гэтага з артылерыйскай зброі былі зьнішчаныя склад у Кахоўцы і Чароўным Херсонскай вобласьці, а таксама некалькі ў Мікалаеўскай вобласьці.
Як адзначаюць вайсковыя экспэрты, такая дакладнасьць украінскага войска ў зьнішчэньні складоў у прыфрантавой зоне прымушае расейцаў ствараць свае базы ўсё далей ад лініі баявых дзеяньняў, а гэта пагаршае лягістыку і, як наступства, забесьпячэньне боепрыпасамі і актыўнасьць іхных войскаў.
Улічваючы гэтыя абставіны, Расея павялічыла карабельную прысутнасьць у паўночна-заходняй частцы Чорнага мора. Паводле камандаваньня «Поўдзень», расейскія караблі аснашчаныя ня менш як 24 ракетамі «Калібр».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскае войска зьнішчыла 14 расейскіх складоў з боепрыпасамі на акупаваных тэрыторыях УкраіныРаней СМІ паведамлялі аб зьнішчэньні мінімум 14 складоў у Херсонскай, Харкаўскай, Данецкай, Луганскай і Запароскай абласьцях.
Расея працягвае абстрэлы, але іхная шчыльнасьць меншая
У ноч на 13 ліпеня паветраныя трывогі прагучалі ў Днепрапятроўскай, Данецкай, Запароскай і Мікалаеўскай абласьцях.
Як паведамляюць мясцовыя ўлады, ракеты даляцелі да некалькіх грамадаў у гэтых рэгіёнах. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
Улады Запароскай вобласьці намагаюцца актывізаваць эвакуацыю цывільных грамадзян з акупаваных тэрыторый. У той жа час мясцовыя паведамляюць, што расейскія вайскоўцы блякуюць населеныя пункты, не дазваляючы грамадзянам выяжджаць на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна паведаміла пра ўдары па расейскіх складах боепрыпасаў на акупаванай тэрыторыі. ВІДЭАКолькасьць ахвяр у горадзе Часаў Яр павялічылася да 47
Украінскія ратавальнікі працягваюць разьбіраць завалы разбуранага пяціпавярховага дома ў горадзе Часаў Яр на Данеччыне. Уначы змаглі дастаць яшчэ некалькі целаў. Агульная колькасьць загінулых у выніку абстрэлу жылога дома павялічылася да 47.
Ратавальнікі кажуць, што засталося разабраць прыкладна 25% завалаў.
Данеччына ўжо тыдзень застаецца пад інтэнсіўнымі абстрэламі расейцаў.
Як паведаміў кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Паўло Кірыленка, найбольш цярпіць Бахмуцкі раён. Там загінуў адзін грамадзянін і яшчэ 5 атрымалі раненьні.
Раніцай 13 ліпеня дзьве расейскія ракеты пацэлілі ў паселішча Нью-Ёрк і яшчэ некалькі — у Званаўку, Верхнекамянскае, Северск, Канстанцінаўку і Краматорск. Шмат зьнішчаных і пашкоджаных жылых будынкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея абстрэльвае поўдзень і ўсход Украіны. У горадзе Часаў Яр на Данеччыне пад заваламі знайшлі 24 забітых. ФОТАВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.