Пра ўцёкі Раджапаксы паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на неназванага чыноўніка.
Гатабая Раджапакса прыйшоў да ўлады ў 2019 годзе. Падчас ягонага прэзыдэнцтва Шры-Ланка сутыкнулася зь беспрэцэдэнтна маштабным эканамічным крызісам і апынулася на мяжы дэфолту. Энэргэтычны крызіс аслабіў эканоміку краіны.
Раджапакса — былы прафэсійны вайсковец і міністар абароны — выкарыстаў вайскоўцаў для задушэньня шматлікіх пратэстаў.
9 ліпеня ён быў вымушаны ўцякаць са сваёй афіцыйнай рэзыдэнцыі, у якую ўварваліся пратэстоўцы. Незадаволеныя жыхары Шры-Ланкі ў сваіх праблемах вінавацяць сям’ю Раджапакса, якая шмат гадоў дамінавала ў мясцовай палітыцы.
Крыху пазьней Раджапакса паведаміў сьпікеру парлямэнту, што мае намер пайсьці ў адстаўку 13 ліпеня. Парлямэнт плянуе прызначыць новага кіраўніка дзяржавы 20 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Японіі на перадвыбарным мітынгу застрэлілі экс-прэм’ера Сіндзо Абэ. ВІДЭА