Грамадзянін Беларусі, які служыць старшыной па матэрыяльным забесьпячэньні ў Берасьцейскай памежнай групе, перасек мяжу па-за пунктам пропуску на тэрыторыі Шацкай грамады Ковельскага раёну Валынскай вобласьці ў кірунку Дубок (Беларусь) — Хрыпск (Украіна). Яго затрымаў патруль украінскіх памежнікаў і склаў акт аб парушэньні паводле ч. 1 артыкула 204-1 Кодэксу Ўкраіны аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Незаконнае перасячэньне мяжы па-за пунктам пропуску караецца спагнаньнем штрафу ў памеры ад 3400 да 8500 грыўняў (ад 100 да 250 даляраў у эквіваленце. — РС) або арыштам на тэрмін да 15 сутак з канфіскацыяй сродкаў, пры дапамозе якіх парушэньне было ўчыненае.
Як вынікае з рашэньня суду, беларускага памежніка пакаралі арыштам на двое сутак з 29 чэрвеня. Магчыма, ён ужо вызвалены і вярнуўся дадому. Згодна з рашэньнем суду ён таксама мусіў сплаціць 496 грыўняў судовага збору.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Учора брат, а сёньня — вораг. Колькі часу спатрэбіцца, каб паміж беларусамі і ўкраінцамі ўсё стала «як раней»У той жа час у судовым рашэньні няма тлумачэньня затрыманага беларускага памежніка, як, чаму і навошта ён перайшоў беларуска-ўкраінскую мяжу.
Свабода зьвярнулася з просьбай паведаміць дэталі гэтай справы ў Дзяржаўную памежную службу Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія памежнікі заклікалі грамадзян Украіны адмовіцца ад наведваньня беларускіх лясоў для збору ягадДзяржаўны памежны камітэт Беларусі сёньня паведаміў, што інцыдэнтаў, звязаных з вайскоўцамі памежнай службы, не было: ніводзін беларускі памежнік мяжу з Украінай не перасякаў.