«Бесчалавечнасьць рэжыму» – амбасада ЗША ў Беларусі пракамэнтавала суд над Зьмітром і Настай Дашкевічамі

Першая гадавіна шлюбу Дашкевічаў, 2014 год

«Гэта чарговы прыклад бесчалавечнасьці рэжыму і яго жаданьня зьнішчыць усё добрае ў Беларусі», – гаворыцца ў камэнтары амбасады ў твітары.

Амбасада нагадвае, што Насту Дашкевіч Дзярждэпартамэнт ЗША ўганараваў у 2011 годзе Міжнароднай жаночай прэміяй «За мужнасьць» і заклікае вызваліць Зьмітра Дашкевіча, каб ягоная сям'я змагла «жыць і будаваць сваю будучыню ў Беларусі».

  • Зьмітра Дашкевіча затрымалі 23 сакавіка, ён прызнаны палітзьняволеным. Пазьней стала вядома, што крымінальная справа ўзбуджаная таксама і супраць ягонай жонкі Насты за «ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак«. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020.
  • Сёньня Дашкевічаў пачалі судзіць і сёньня ж адбыліся спрэчкі бакоў. Пракурор запрасіў для Зьмітра і Насты па 1,5 гады калёніі.
  • Прысуд будзе вынесены 14 ліпеня. Справу разглядае судзьдзя Тацьцяна Пірожнікава.
  • 15 чэрвеня ў сямʼі Дашкевічаў нарадзілася чацьвёртае дзіця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замовілі піцу — прыехала міліцыя. Як і за што затрымлівалі Зьмітра і Насту Дашкевічаў, якіх цяпер судзяць за «масавыя беспарадкі»