«Супольнымі намаганьнямі мы працягваем ізалёўваць прадстаўнікоў краін-агрэсарак ад міжнародных спаборніцтваў, ад пасад у міжнародных спартовых арганізацыях, пазбаўляем уплыву на спорт. Зрабілі сапраўды шмат, але можна яшчэ больш. Украіна і далей будзе настойваць на поўным санкцыйным блякаваньні расейцаў і беларусаў: на забароне выступаць пад нэўтральным сьцягам таксама», — паведаміў украінскі міністар на сваёй старонцы ў Facebook.
Паводле яго, у алімпійскіх відах спорту дзейнічаюць 48 санкцый, у неалімпійскіх — 69, у супольных — 2, у паралімпійскіх — 12, у дэфлімпійскіх — 2, у відах спорту з інваліднасьцю — 1.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністры спорту 35 краін запатрабавалі прыпыніць сяброўства Беларусі і Расеі ў спартыўных арганізацыяхСярод іншага Фэдэрацыя FIBA выключыла мужчынскія каманды Расеі і Беларусі з адбору на чэмпіянат сьвету-2023 і забараніла правядзеньне турніраў пад сваёй эгідай у Расеі і Беларусі.
Тэнісная фэдэрацыя ITF пазбавіла Расею і Беларусь сяброўства ў сваёй арганізацыі, і адхілі абедзьве зборныя ад Кубку Дэвіса, Кубку Білі Джын Кінг і Ўімблдэна.
Міжнародная фэдэрацыя каратэ WKF таксама адхіліла беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад міжнародных турніраў.
Акрамя таго, у футболе расейскія клюбы адхіленыя ад усіх міжнародных турніраў у Эўропе, а беларускія каманды і нацыянальная зборная вымушаныя праводзіць міжнародныя матчы на нэўтральных палях, гэта значыць, за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кікбаксёр – пра продаж мэдаляў, пераезд у Варшаву і праўладных спартоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брамніка хакейнай зборнай Расеі затрымалі пасьля кантракту з амэрыканскім клюбам