Суд у Расеі прысудзіў штаф за двукосьсе пры слове «спэцапэрацыя»

Ілюстрацыйная выява

Жыхару Ніжняга Ноўгараду Аляксею Паднябеснаму прысудзілі штраф 30 тысяч рублёў у адміністрацыйнай справе аб дыскрэдытацыі расейскага войска. З дакумэнта вынікае, што двукосьсі, у якія ён узяў слова «спэцапэрацыя», паслужылі абгрунтаваньнем для абвінавачаньня Паднябеснага.

У публікацыі ва «УКантакце», за якую аштрафавалі актывіста, Паднябесны заявіў, што на грошы, якія трацяцца на «спэцапэрацыю», можна было б наладзіць гарачае водазабесьпячэньне ў горадзе. У такім кантэксьце двухкосьсе, як палічыў суд, «безумоўна сьведчыць аб іранічным, супрацьлеглым, грэблівым значэньні гэтага слова».

Паводле зьвестак праваабарончага праекту «ОВД-Инфо», на 1 ліпеня ў Расеі завялі 2799 спраў паводле артыкулу аб дыскрэдытацыі расейскай арміі. Расейскія ўлады называюць баявыя дзеяньні ва Ўкраіне «спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй» — скарочана «спэцапэрацыя». Зафіксавана мноства выпадкаў, калі людзей асуджалі за дыскрэдытацыю войска за выкарыстаньне слова «вайна» замест «спэцапэрацыі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта быў чарговы цырк». Як на Гомельшчыне набіраюць у народнае апалчэньне