Пад Стоўпцамі зьнішчылі брукаванку — помнік архітэктуры. ФОТА

Брукаванка

На гэтым месцы рамантуюць дарогу Н-23055 Новы Сьвержань — Мір. Яна даўно была брукаванай, але цяпер кавалак гісторыі зьнішчаны.

Здымкі зь месца, дзе была брукаванка, зрабіў фатограф Валер Дранчук.

Зьнішчаная брукванка на тракце з Новага Сьвержаня да Міру

У 2015 годзе аб’ект унесьлі ў сьпіс помнікаў архітэктуры як брукаваны ўчастак старога тракту, вядомага з XVI–XIX стагодзьдзяў. Зрэшты, у тым самым годзе мясцовыя ўлады пачалі высякаць дрэвы абапал дарогі, і толькі зварот мясцовых жыхароў у Міністэрства культуры дапамог спыніць пляны па асфальтаваньні праезнай часткі.

Ужо празь месяц заплянаваны работы па асфальтаваньні тракту. У Стоўпцах сёлета пройдуць менскія абласныя «Дажынкі», пад гэта сьвята ў розных рэгіёнах Беларусі ў розныя гады зьнішчылі або дэфармавалі дзясяткі помнікаў гісторыі і культуры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менчукі папрасілі дэмантаваць бюст Дзяржынскага насупраць КДБ. Улады адмовілі: гэта гісторыка-культурная каштоўнасьць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дранікі і бабка атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладальніца слонімскай сынагогі адмовілася ад рэканструкцыі з-за санкцый і вайны ва Ўкраіне. Фонд ліквідавалі