У судзе Маскоўскага раёну Менску 11 ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы Зьмітра і Насты Дашкевічаў.
Працэс вядзе судзьдзя Тацяна Пірожнікава.
У судзе і Зьміцер, і Наста адмовіліся даваць паказаньні. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на маршы пратэсту 23 жніўня 2020 году. У матэрыялах справы тры тамы — яны агучваюцца ў судзе. На працэсе пералічваюць усе арышты, штрафы і крымінальны перасьлед Зьмітра, пачынаючы з 1999 году, паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пракурор запрасіў па 1,5 года зняволеньня для Зьмітра і Насты Дашкевічаў, піша «Вясна». Як чакаецца, прысуд будзе вынесены 14 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замовілі піцу — прыехала міліцыя. Як і за што затрымлівалі Зьмітра і Насту Дашкевічаў, якіх цяпер судзяць за «масавыя беспарадкі»Былога лідэра «Маладога фронту», сталяра Зьмітра Дашкевіча супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі 23 красавіка 2022 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкула, а затым затрымалі ўжо ў крымінальнай справе.
У красавіку стала вядома, што на той момант цяжарную жонку палітвязьня Насту таксама падазраюць паводле гэтага артыкула. Цяпер Зьмітра ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На цяжарную Насту Дашкевіч завялі крымінальную справу за «масавыя беспарадкі». Яе мужа Зьмітра арыштавалі раней15 чэрвеня ў сям’і Дашкевічаў нарадзілася чацьвёртае дзіця — сын Данііл.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ІТ, на вайне, у турме. Дзе цяпер маладафронтаўцы розных пакаленьняў