Францыя рыхтуецца да поўнага спыненьня паставак расейскага газу

Францускі ўрад лічыць такі сцэнар найбольш верагодным, заявіў міністар фінансаў Бруно Лё Мэр.

Францыя атрымлівае з Расеі толькі 17% свайго газу і таму менш залежная ад расейкіх паставак. Аднак адключэньне паставак у гэтым момант стала б праблемай, бо многія атамныя рэактары цяпер на тэхнічным абслугоўваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца Эўракамісіі заклікала падрыхтавацца да поўнага спыненьня паставак газу з Расеі

Лё Мэр сказаў, што першай лініяй абароны стане скарачэньне спажываньня энэргіі хатнімі гаспадаркамі і прадпрыемствамі, а затым будаўніцтва новай інфраструктуры, напрыклад, плывучага заводу, які зможа рэгазыфікаваць звадкаваны прыродны газ, які пастаўляецца з-за мяжы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўпершыню абагналі Расею ў пастаўках газу ў Эўропу