У рамках барацьбы з тым, што ўрад называе «няправільным нашэньнем хіджабу», іранскі банк «Мэлат», які мае больш за 1400 філіялаў у Іране, выдаў дырэктыву, якая забараняе жанчынам-супрацоўніцам насіць чаравікі на высокіх абцасах і панчохі. Банк таксама забараняе сваім мэнэджарам-мужчынам наймаць жанчын у якасьці памочнікаў у адміністрацыйных пытаньнях.
Дырэктыва ад 5 ліпеня абавязвае жанчын насіць на галаве хустку, якая павінна закрываць валасы, шыю і плечы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране арыштавалі замежных дыпляматаў праз падазрэньне ў шпіянажыТаксама пракуратура гораду Мэшхед апублікавала ліст, у якім папрасіла мэра забараніць жанчынам, якія носяць «непрыдатны хіджаб», карыстацца мэтро. Мэр сказаў, што, нягледзячы на «адсутнасьць якой-небудзь прававой падтрымкі» дырэктывы, трэба прыняць судовае рашэньне, каб яе можна было рэалізаваць.
У адказ на ўзмацненьне ціску з боку ўраду некалькі актывістаў сацыяльных сетак арганізавалі кампанію, якая заклікае жанчын выйсьці 12 ліпеня на вуліцы іранскіх гарадоў без хіджабу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы забаранілі кіроўцам уключаць музыку і вазіць жанчын без хіджабаўНасіць хіджаб у грамадзкіх месцах стала абавязковым для іранскіх жанчын і дзяўчынак, старэйшых за дзевяць гадоў, пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году.
Многія іранскія жанчыны на працягу гадоў грэбавалі гэтым правілам і рассоўвалі межы таго, што афіцыйныя асобы называюць «прымальным адзеньнем».