Згодна з шкалой крэдытнага рэйтынгу, узровень «C» адпавядае сытуацыі, калі «дэфолт непазьбежны». Як адзначаюць аналітыкі агенцтва, зьніжэньне рэйтынгу зьвязана з рашэньнем уладаў у Менску выконваць даўгавыя абавязаньні па дзяржаўных каштоўных паперах, разьмешчаных на замежных фінансавых рынках, у беларускіх рублях па курсе Нацбанку на дату плацяжу.
«Першы плацеж у мясцовай валюце для выплаты працэнтаў па эўрааблігацыях 2027 году ў далярах ЗША быў праведзены ў рамках гэтага працэсу 29 чэрвеня. Гэта супярэчыць дакумэнтацыі па аблігацыях, якая не дапускае разьлікаў у альтэрнатыўных валютах», — адзначылі ў Fitch Ratings.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэфолт Беларусі ці яшчэ не? Адказ эканамістаЭкспэрты падкрэсьлілі, што «зьніжэньне рэйтынгу Беларусі да „C“ адлюстроўвае думку аб тым, што пачаўся працэс, падобны да дэфолту».
9 сакавіка Fitch Ratings панізіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту Беларусі ў замежнай валюце з «B» да «CCC».
Fitch Ratings разам з Standard & Poor’s (S&P) і Moody’s уваходзяць у «вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь будзе выконваць абавязаньні па эўрабондах у беларускіх рублях