Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь будзе выконваць абавязаньні па эўрабондах у беларускіх рублях


Адпаведную пастанову прынялі ўрад і Нацбанк, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўраду.

«Выкананьне даўгавых абавязаньняў па дзяржаўных каштоўных паперах, разьмешчаных на зьнешніх фінансавых рынках, будзе праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банку на дату плацяжу», — сказалі ў прэс-службе.

Ва ўрадзе падкрэсьлілі, што гэтае рашэньне — «вымушаная мера», бо інакш трымальнікі эўрааблігацый своечасова не атрымліваюць грошы.

27 чэрвеня агенцтва Bloomberg паведаміла, што ў Расеі ўпершыню з 1918 году адбыўся дэфолт сувэрэннага доўгу ў замежнай валюце праз уведзеныя санкцыі, якія зрабілі немагчымымі выплаты замежным крэдыторам.

На працягу месяцаў РФ знаходзіла шляхі абыходу санкцый, уведзеных пасьля ўварваньня Крамля ва Ўкраіну. Але пад канец дня ў нядзелю скончыўся льготны пэрыяд сплаты працэнтаў у памеры 100 мільёнаў даляраў ЗША, што лічыцца дэфолтам у выпадку пропуску сплаты.

Афіцыйнага абвяшчэньня дэфолту ня будзе. Звычайна гэта робяць міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы, але ўсе яны прыпынілі дзейнасьць у Расеі, адзначае Bloomberg. Абвясьціць такое маглі трымальнікі бондаў, але яны пакуль спрабуюць ацаніць шанцы вярнуць усе ці хаця б частку сваіх грошай, піша агенцтва. Для абвяшчэньня дэфолту крэдыторамі неабходна, каб з гэтым пагадзілася чвэрць трымальнікаў аблігацый.

Гэта першы дэфолт Расеі ў вонкавым доўгу з 1918 году, калі бальшавікі адмовіліся ад даўгоў царскага рэжыму, піша Bloomberg.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG