Яшчэ адно зьнішчэньне магілаў польскіх жаўнераў заўважылі чытачы «Белсату». Адзначаецца, што зьнішчылі крыжы на магілах жаўнераў Арміі Краёвай каля вёскі Качычы Карэліцкага раёну.
У студзені 1945 году побач з гэтым месцам адбылася бітва пад Равінамі паміж салдадамі Арміі Краёвай і ўнутранымі войскамі НКУС, загінулі 89 чалавек, іх пахавалі каля Качычаў. Гэтыя магілы пацярпелі не ўпершыню: перад зносам яшчэ ў кастрычніку 2021 году на надмагільлях заўважылі сьляды вандалізму: вылітую чорную фарбу ці бітум.
Знос крыжоў у Качычах — працяг скандалу са зносам польскіх пахаваньняў у Беларусі, што ў Варшаве назвалі «дзяржаўным вандалізмам». У МЗС Польшчы заявілі, што ўлады Беларусі за апошнія тыдні зьнішчылі польскія надмагільлі і помнікі ў Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах, Ядкевічах, Мікулішках. Улады або не прызнаюць факт зьнішчэньня, або гавораць пра «перапахаваньне» парэштак.
Пазыцыя ўладаў Беларусі
Міністэрства замежных спраў 7 ліпеня выклікала часовага паверанага ў справах Польшчы Марціна Вайцяхоўскага.
Паводле МЗС, дыплямат быў выкліканы «ў сувязі зь нематываванай занепакоенасьцю польскага боку сытуацыяй зь месцам паблізу вёскі Мікулішкі Ашмянскага раёну Горадзенскай вобласьці, якое ў польскіх СМІ чамусьці называецца „брацкай магілай польскіх салдатаў“».
Міністэрства заявіла, што, «паводле інфармацыі мясцовых органаў улады, на тэрыторыі дадзенага населенага пункта вайсковых пахаваньняў і пахаваньняў замежных вайскоўцаў не зарэгістравана».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Польшчы пра зьнішчэньне магіл жаўнераў АК у Беларусі: «Нагадвае змрочныя старонкі гісторыі камунізму» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьнішчылі пахаваньне жаўнераў Арміі Краёвай. ФОТА