Па словах Андрэйчанкі, пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі Палата прадстаўнікоў павінна разгледзець 90 законапраектаў, піша БелТА.
Праца з законапраектамі, паводле яго, павінна быць завершана да 25 лютага 2024 г., калі пройдзе адзіны дзень галасаваньня.
«Мы павінны ўвесь гэты масіў разгледзець да 1 студзеня 2024 году з такім разьлікам, каб 25 лютага 2024 года, быў праведзены адзіны дзень галасаваньня па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых саветаў, і цягам 60 дзён пасьля гэтага было праведзены Ўсебеларускі народны сход», — расказаў Андрэйчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Законапраект аб зьменах у Канстытуцыю, які скасоўвае мясцовыя выбары ў 2022-м, прынялі ў другім чытаньніЛетась на пачатку кастрычніка на пасяджэньні шостай сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня быў прыняты ў другім чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», які скасоўваў мясцовыя выбары ў 2022-м. У выніку яны перанесьліся на 2023 год.
Закон «Аб зьменах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі 4 кастрычніка 2021 году.
Цяпер стала вядома, што іх пераносяць яшчэ на год, як і выбары Палаты прадстаўнікоў, якія паводле графіку меліся прайсьці ў 2023 годзе. Цяперашняя Палата прадстаўнікоў была фармальна выбраная ў 2019 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйны суд адобрыў скасаваньне мясцовых выбараў у 2022 годзе