Сьвятлана Ціханоўская выступіла са зваротам да камітэту з заклікам стварыць кіраўнічы камітэт па сувязях зь Беларусьсю, у які трэба ўключыць прадстаўнікоў Рады Эўропы, дэмакратычных сіл Беларусі і грамадзянскай супольнасьці.
Орган, паводле задумы Ціханоўскай, павінен даць плятформу для супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Радай Эўропы. Стратэгічнай мэтай застаецца паўнацэннае сяброўства Беларусі ў гэтай арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дуда і Ціханоўская абмеркавалі пэрспэктывы разьвіцьця сытуацыі ў рэгіёне і расейскую дызінфармацыюЦіханоўская азначыла шэраг напрамкаў, у якіх павінна разьвівацца супрацоўніцтва паміж Радай Эўропы і дэмакратычнай Беларусьсю ўжо цяпер: падрыхтоўка рэформаў, транзытнага пэрыяду, распрацоўка і рэалізацыя праграм падтрымкі правабаронцаў, мэдыяў, жанчын, моладзі, юрыстаў, культурных дзеячоў.
Ціханоўская заявіла, што сьмяротнае пакараньне будзе адмененае адразу пасьля дэмакратычных пераменаў. Менавіта з прычыны сьмяротнага пакараньня Беларусь была пазбаўленая права сяброўства ў Радзе Эўропы. Ціханоўская расказала пра справу беларускіх партызанаў, якім пагражае сьмяротнае пакараньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Латушка агучылі пляны кангрэсу беларусаў, на якім абмяркуюць стварэньне вызваленчага рухуСьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што Лукашэнка не прадстаўляе Беларусь і беларусаў, і яго прадстаўнікі павінны быць пазбаўленыя права выступаць ад іх імя.
«Павінна быць больш Рады Эўропы ў Беларусі, і больш Беларусі ў Радзе Эўропы. Мы трапілі ў ізаляцыю празь дзеяньні злачыннага рэжыму Лукашэнкі. Ён на працягу многіх гадоў трымаў нашу Беларусь у ізаляцыі. Мы павінны аднавіць добрае імя Беларусі і вярнуць яе на мапу Эўропы», — падкрэсьліла Ціханоўская.