Жонка палітвязьня Дар’я Лосік паведаміла ў Іnstagram, што Ігара ў наваполацкай калёніі паставілі на прафіляктычныя ўлікі як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва», а таксама як «схільнага да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеяньняў».
Акрамя гэтага яму зрабілі вымову за тое, што дрэнна пагаліўся. Пры гэтым у калёніі палітвязень знаходзіцца прыкладна тры тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жахлівае злоўжываньне дзяржаўнай уладай». Прэзыдэнт РСЭ/РС выказаўся пра ўнясеньне Ігара Лосіка ў «сьпіс тэрарыстаў»Дар’я піша, што праз тое, што яго перавялі зь СІЗА да таго, як сваякі маглі б забраць яго рэчы, Ігар быў вымушаны трымаць іх у кайданках падчас этапу. Таксама ў Ігара пагоршылася здароўе: павялічваецца ціск, а днямі яму давалі лекі, каб яго зьбіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унёс палітвязьняў Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка ў «сьпіс тэрарыстаў»Палітзьняволены Ігар Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо амаль 24 месяцы. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму ў «справе Ціханоўскага».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты