Пра гэта са спасылкай на канцылярыю прэзыдэнта Польшчы паведамляе агенцтва БелаПАН.
«Таксама абмяркоўвалася пытаньне расейскай агрэсіі супраць Украіны і дапамогі, якая аказваецца расейскаму войску рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Таксама абмяркоўваліся пэрспэктывы разьвіцьця сытуацыі ва Ўкраіне і Беларусі, а таксама дзеяньні, якія маглі б палепшыць сытуацыю ў абедзьвюх краінах», — гаворыцца ў рэлізе.
Суразмоўцы «закранулі падтрымку, якую аказвае Польшча беларусам і ўкраінцам, і пагадзіліся з неабходнасьцю ўмацаваньня салідарнасьці і павелічэньня падтрымкі з боку больш шырокай міжнароднай супольнасьці». Яны таксама «зьвярнулі ўвагу на неабходнасьць барацьбы з расейскай дэзінфармацыяй і неабходнасьць прадстаўленьня дакладнай інфармацыі аб сытуацыі ў Беларусі і Ўкраіне», сказана ў паведамленьні.
Офіс Ціханаўскай падрабязнасьці размовы пакуль не прывёў. На сустрэчы зь беларусамі Варшавы напярэдадні палітык паведаміла, што плянуе абмеркаваць з Дудам падтрымку на міжнароднай арэне і «глябальныя праблемы — каб беларусаў не прыраўноўвалі да рэжыму ў Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Латушка агучылі пляны кангрэсу беларусаў, на якім абмяркуюць стварэньне вызваленчага рухуТаксама 5 ліпеня экс-кандыдатка ў прэзыдэнты сустрэлася зь міністрам аховы здароўя Польшчы Адамам Нядзельскім, з якім, згодна з анонсам беларускага боку, яны павінны былі абмяркоўваць пытаньні доступу мэдыкаў, якія імігравалі, да рынку працы.
Акрамя таго, Ціханоўская правяла ў польскай сталіцы сустрэчы з валянтэрамі свайго офісу і стэндап-комікам Вячаславам Камісарэнкам, які пакінуў Беларусь праз пагрозу перасьледу з боку ўладаў.
Напярэдадні адбыліся сустрэчы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і беларускімі грамадзкімі актывістамі.