Дзяўчыну абвінавацілі ў «дзеяньнях, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК) і ў «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).
20-гадовую студэнтку Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Дануту Перадню затрымалі 28 лютага 2022 году, калі яна прыехала на маршрутцы з Качэрычаў у Магілёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнтка, настаўніца, рэпэр, мультыплікатар: расказваем, каго КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў»Паводле MAYDAY TEAM, у віну дзяўчыне паставілі тое, што яна 27 лютага перапосьціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст з рэзкай крытыкай Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі за вайну супраць Украіны. Таксама там заклікалі да вулічных выступаў і пісалі пра тое, што беларуская армія ня мае пэрспэктывы, калі наўпрост уступіць у вайну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унёс палітвязьняў Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка ў «сьпіс тэрарыстаў»10 чэрвеня Камітэт дзяржаўнай бясьпекі ўнёс Дануту Перадню ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Паводле MAYDAY, Перадня была студэнткай-выдатніцай і мела ад пэдагогаў толькі станоўчыя характарыстыкі. Аднак адразу пасьля завядзеньня крымінальнай справы яе адлічылі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 ліпеня: 6,5 года турмы студэнтцы з «тэрарыстычнага сьпісу», 3 месяцы арышту за антываенныя надпісы