Рака По пацярпела ад самай моцнай засухі за апошнія 70 гадоў. Як паведамляе Reuters, пастанова ўраду дазволіць уладам скараціць бюракратычныя працэдуры і неадкладна прыняць меры, якія яны палічаць патрэбнымі, напрыклад увесьці нармаваньне вады для дамоў і прадпрыемстваў.
Згодна з заявай, надзвычайнае становішча закране пяць паўночных рэгіёнаў краіны, гэта Эмілія-Раманьня, Фрыюлі-Вэнэцыя-Джулія, Лямбардыя, П’емонт і Вэнэта.
На вырашэньне праблем засухі выдзелена 36,5 мільёна эўра. У далейшым у Італіі могуць прыняць дадатковыя меры па барацьбе з засухай. Мясцовыя жыхары і эколягі яшчэ ў чэрвені патрабавалі ад уладаў адрэагваць на перасыханьне ракі.
Італьянскія СМІ паведамляюць, што прэм’ер-міністар Марыё Драгі таксама разглядае магчымасьць прызначэньня камісара для каардынацыі рэакцый на засуху, падобна таму, як урад прызначаў асобу для назіраньня за каранавірусным крызісам.
По мае даўжыню амаль у 652 км і ўпадае ў Адрыятычнае мора. Агулам цячэ па 13 правінцыях Італіі. Дэльта ракі По за яе вялікую экалягічную каштоўнасьць абвешчана UNESCO аб’ектам Сусьветнай спадчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За паўгода праз наступствы зьмены клімату перамясьціліся звыш 10 мільёнаў чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дажыць да «трэцяй мэліярацыі». Хроніка зьнішчэньня адной ракі