Зьмітра і Насту Дашкевічаў будуць судзіць 11 ліпеня

Зьміцер і Наста Дашкевічы зь дзецьмі

У судзе Маскоўскага раёну Менску 11 ліпеня пачнуць разглядаць крымінальную справу Зьмітра і Насты Дашкевічаў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Сужэнцам інкрымінуюць ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Справу будзе разглядаць судзьдзя Тацяна Пірожнікава, паведамляюць праваабаронцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хачу данесьці свой крыж». 11 фактаў пра Дашкевіча, якога вінавацяць у «арганізацыі дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак»

Былога лідэра «Маладога фронту», сталяра Зьмітра Дашкевіча супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі 23 красавіка 2022 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым затрымалі ўжо па крымінальнай справе. У красавіку стала вядома, што на той момант цяжарную жонку палітвязьня Насту таксама падазраюць па гэтым артыкуле. Цяпер Зьмітра ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага ў Менску.

15 чэрвеня ў сям’і Дашкевічаў нарадзілася чацьвёртае дзіця — хлопчык Данііл.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я хачу данесьці свой крыж». 11 фактаў пра Дашкевіча, якога вінавацяць у «арганізацыі дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак»