Пра сьмерць Аляксандра Прушынскага ягоныя сваякі паведамілі «Хартыі-97».
Аляксандар Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе ў Горадзенскай вобласьці, затым зь сям’ёй эміграваў у Польшчу, пазьней жыў у ЗША, Францыі і Канадзе. Займаўся бізнэсам і выдавецкай дзейнасьцю. У Беларусь ён вярнуўся на пачатку 1990-х.
Прушынскі крытыкаваў рэжым Лукашэнкі. Некалькі разоў спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты краіны, але ЦВК не рэгістраваў ягоную ініцыятыўную групу. Некалькі гадоў таму Аляксандар Прушынскі атрымаў беларускі пашпарт.
Граф Прушынскі браў удзел ва ўсіх Маршах пэнсіянэраў у 2020 годзе, нават узначальваў калёну пратэстоўцаў. Аўтар кнігі «Эўрарамонт для Беларусі». Графа неаднаразова затрымлівалі ў розныя гады на палітычных маніфэстацыях супраць улады Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 86-гадовага графа Прушынскага былі затрымалі за ўлёткі. Ён агітаваў за «страйк сьвятлом» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы забілі пана і ўратавалі ягонага ўнука Станіслава Прушынскага