Блогера і актывіста Паўла Вінаградава этапавалі ў ваўкавыскую калёнію, піша «Вясна».
Вінаградава затрымалі 22 сьнежня 2021 году ў прыватным доме ў Бярэзані. Палітвязьня абвінавацілі паводле арт. 130 КК (Распальваньне сацыяльнай варожасьці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзыдэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
10 сакавіка ў Менскім абласным судзе пачаўся разгляд справы Паўла, але суд зрабілі закрытым. Ужо 16 сакавіка палітвязьню прысудзілі 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
Днямі Паўла накіравалі ў папраўчую калёнію № 11 у Ваўкавыску.
Адрас для ліставаньня: ПК № 11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Павел Юр’евіч Вінаградаў (на лістах пазначайце «каранцін»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзкаму дзеячу Паўлу Вінаградаву прысудзілі 5 гадоў пазбаўленьня воліАнархіста Міколу Дзядка перавялі з калёніі ў горадзенскую турму № 1
У судзе Горацкага раёну 28 чэрвеня разгледзелі справу «аб пераводзе Мікалая Дзядка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зьмене ўмоваў рэжыму».
У выніку судзьдзя Станіслаў Ляшэнка пастанавіў перавесьці палітвязьня з папраўчай калёніі ў крытую турму за «шматлікія парушэньні правілаў унутранага распарадку». Пра гэта паведамляў тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь». У турме асуджаны на 5 гадоў калёніі Мікола прабудзе да канца свайго тэрміну — 2 гады 10 месяцаў.
Паводле выданьня «Новы час», Міколу Дзядка перавялі з калёніі ў горадзенскую турму № 1.
Блогера і журналіста Міколу Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020-га, пасьля чаго моцна білі і катавалі. Летась 10 лістапада судзьдзя Анастасія Папко прызнала Міколу вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
- арт. 361 (Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь);
- арт. 295-3 (Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да прадметаў, дзеяньне якіх заснавана на выкарыстаньні гаручых рэчываў).
Мікола Дзядок віны не прызнаў, праваабаронцы назвалі яго палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 чэрвеня: Міколу Дзядка перавядуць з калёніі ў турму; 10 содняў дэпутату Незалежнасьці МаркевічуАрцём Табакар цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
4 ліпеня, 28-гадовы палітвязень Арцём Табакар выйшаў на волю з ваўкавыскай калёніі № 11, паведамляюць праваабаронцы.
Арцёма затрымалі 23 верасьня 2021 году за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасьня 2020 году. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі на 1 год пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Матэрыяламі па справе былі толькі фатаздымак і відэа Арцёма са счэпкі падчас пратэстаў 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На судзе ніхто ня выступіў у абарону прытулку, нават офіс ААН», — асуджаная на «хатнюю хімію» кіраўніца «Радзіславы» Вольга Гарбунова