Статыстыку прыводзіць літоўскае выданьне Delfi са спасылкай на прадстаўніка Дэпартамэнта міграцыі Ёліту Гістаўтайце. Замежнікі, якія прыехалі ў Літву, маюць права на пражываньне ў краіне, атрымаўшы ВНЖ або нацыянальную візу.
У 2021 годзе часовы від на жыхарства атрымалі 51 800 замежнікаў, а візы — 47 800. Пяць год таму гэты паказчык быў значна ніжэйшым — адпаведна 19 300 і 28 600.
Гістаўтайце адзначыла, што больш за ўсё часовых відаў на жыхарства выдалі беларусам і ўкраінцам (адпаведна 20 500 і 19 600). Каля 3600 чалавек прыехалі з Расеі, менш за 1000 часовых ВНЖ атрымалі грамадзяне Індыі, Узбэкістану, Кіргізстану, Малдовы, Казахстану, Нігерыі і Грузіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чакаю дня, калі змагу наведаць свабодную Беларусь». Інтэрвію з Джулі Фішэр, якая пакідае пасаду спэцыяльнай пасланьніцы ЗША па БеларусіБольш за ўсё нацыянальных віз таксама выдалі беларусам і ўкраінцам — 21 300 і 12 100 адпаведна.
Колькасьць іншаземных грамадзян у Літве расьце штогод. Паводле дадзеных Дэпартамэнта міграцыі, у 2017 і 2018 гадах у Літве пражывала 46-49 тысяч замежнікаў, у 2019 годзе — 58 тысяч, у 2020 годзе — 73 800, у 2021-м — ужо 87 300. На пачатак 2022 году від на жыхарства ці нацыянальная віза былі ў 100 200 замежнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд ЭЗ раскрытыкаваў Літву за закон у сувязі з наплывам мігрантаў зь Беларусі. Літва: «Мы павінны абараняцца»