Пра гэта шэф NASA Біл Нэльсан сказаў у інтэрвію нямецкаму выданьню Bild. Амэрыканец заявіў: «Кітайская касьмічная праграма — гэта вайсковая касьмічная праграма».
У адрозьненьне ад амэрыканскай праграмы Artemis, якая не адмаўляецца ад супрацоўніцтва з іншымі краінамі, Кітай ня дзеліцца вынікамі сваіх дасьледаваньняў і ў будучыні можа адмовіць іншым дзяржавам у доступе на Месяц. Кіраўнік NASA назваў гэта новай касьмічнай гонкай, калі раней ЗША вялі яе з СССР, то цяпер — з Кітаем.
Ужо ў 2030-я гг., калі верыць кітайскім дзяржаўным СМІ, на Месяцы зьявіцца сталая кітайская станцыя, якую могуць пабудаваць і абслугоўваць разам з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мільярдэр Бэзас будуе касьмічную арбітальную станцыюНэльсан упэўнены, што галоўнай задачай кітайскай касьмічнай станцыі будзе зьнішчэньне апаратаў іншых краін. Ён адзначыў, што Кітай сапраўды дамогся вялікіх посьпехаў, але здарылася гэта дзякуючы скрадзеным тэхналёгіям.
Мільярды, укладзеныя Пэкінам у сваю касьмічную праграму, дазволілі кітайцам канкураваць з ЗША ў засваеньні Месяца. Раней Кітай стаў першай краінай, якой удалося пасадзіць касьмічны карабель на нябачнай частцы спадарожніка Зямлі і правесьці там дасьледаваньні.
Раней кіраўнік КНР Сі Цзінпін казаў пра тое, што адной з галоўных мэтаў Кітаю ёсьць дасягненьне поспехаў у космасе, што павялічыць магутнасьць дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьляпая Расея. Як армія Пуціна прайграе спадарожнікавую вайну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ваенныя» страты расейскай касманаўтыкі. Што можа чакаць беларускага касманаўта на расейскім караблі