«Раім быць вельмі асьцярожнымі і пазьбягаць паездак у Беларусь», — заявіў у Львове намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі, піша «Польскае радыё».
Павел Яблоньскі падкрэсьліў, што з тэрыторыі Беларусі працягваюцца напады на Ўкраіну:
«Стаўленьне Беларусі, як у дачыненьні да Ўкраіны, так і Польшчы варожае. Калі нехта пабывае на тэрыторыі краіны, якая ставіцца да Польшчы як да ворага, то павінен усьведамляць рызыку. У Беларусі зараз каля тысячы палітвязьняў. Мы не забываем пра іх і працягваем намаганьні з мэтай іх вызваленьня. Міжнародны ціск трэба аказваць, як на Расею, так і на Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь дазволіла грамадзянам Польшчы бязьвізавы ўезд у краіну з 1 ліпеняБеларусь дазволіла грамадзянам Польшчы бязьвізавы ўезд у краіну з 1 ліпеня. Рашэньне аб гэтым прыняў Аляксандар Лукашэнка «для падтрыманьня добрасуседзкіх адносінаў». Магчымасьць палякам прыехаць у Беларусь без афармленьня візы будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2022 году ўключна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завяршылася будаўніцтва сьцяны паміж Польшчай і Беларусьсю