Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны выявіла дзяржаўныя закупкі на 65 мільёнаў грыўняў (каля 2,2 млн даляраў ЗША), выканаўцамі якіх зьяўляюцца кампаніі расейскага або беларускага паходжаньня.
Аналітыкі ўкраінскага Бюро эканамічнай бясьпекі падчас аналізу больш чым 400 тысяч дзяржаўных закупак выявілі, што пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны шэраг прадпрыемстваў з бэнэфіцыярамі з Расеі або Беларусі ня толькі ўдзельнічалі ў закупках за дзяржаўныя сродкі, але і сталі іх выканаўцамі, гэта значыць прадавалі тавары ці паслугі. Сума такіх закупак склала каля 65 мільёнаў грыўняў.
Пра гэта падчас рэспубліканскага тэлемаратону паведаміў дырэктар Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны Вадзім Мельнік.
«Гэта недапушчальна, таму БЭБ будзе ініцыяваць разгляд у Кабінэце міністраў пытаньня аб поўнай забароне допуску кампаній з Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь да дзяржаўных закупак», — падкрэсьліў Вадзім Мельнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі маёмасьць беларускіх і расейскіх кампаній на 1 млрд даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі актывы яшчэ адной беларускай нафтавай кампаніі за «фінансаваньне агрэсіі Расеі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ да вайны вывелі актывы і прадалі тэхніку. Падрабязнасьці крымінальных спраў супраць беларускіх прадпрыемстваў ва Ўкраіне