«Зноў больш за 100 целаў людзей з канца лютага. Акупанты разьбіраюць побач завалы, зноў аб перапахаваньні няма гаворкі. Людзі фактычна працягваюць жыць у склепах», — напісаў у сваім тэлеграм-канале дарадца законнага мэра Марыюпалю Пятро Андрушчанка.
Паводле яго, эксгумацыю целаў спынілі. «Акупацыйная ўлада настолькі захапілася стварэньнем карцінкі аднаўленьня, што да перапахаваньня рукі не дайшлі. Часовыя вулічныя могілкі ператвараюцца ў сталыя», — дадаў Пятро Андрушчанка.
Пераправерыць гэтую інфармацыю ў незалежных крыніцах немагчыма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін Марыюпаль? Расейцы штурмуюць Севераданецк і бамбасховішчы заводу «Азот»Марыюпаль быў узяты ў аблогу расейскімі войскамі ў першыя дні маштабнага ўварваньня, якое пачалося 24 лютага. Украінскія падразьдзяленьні трымалі абарону гораду на Азоўскім моры да 20 траўня, калі з тэрыторыі заводу «Азоўсталь» былі вывезеныя апошнія абаронцы Марыюпалю. Яны цяпер знаходзяцца на падкантрольнай Расеі тэрыторыі і ня маюць сувязі са сваімі сваякамі.
Марыюпаль у траўні цалкам перайшоў пад кантроль Расеі.
Мэра Марыюпалю Вадзім Бойчанка ў траўні заяўляў, што ў горадзе ад расейскіх абстрэлаў загінулі больш за 20 тысяч цывільных грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія ўлады: у Марыюпалі можа пачацца ўспышка халеры