Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія ўлады: у Марыюпалі можа пачацца ўспышка халеры


Марыюпаль падчас аблогі расейскімі войскамі
Марыюпаль падчас аблогі расейскімі войскамі

У захопленым расейскімі войскамі Марыюпалі новыя ўлады ўводзяць карантын празь небясьпеку ўспышкі халеры.

Гэтую заяву дарадцы мэра гораду Пятра Андрушчанкі цытуе ВВС са спасылкай на дзяржаўныя тэлеканалы Ўкраіны.

«Мы назіраем, як горад закрываецца. Акрамя таго, пачала паступаць інфармацыя, што расейскі бок у Растове-на-Доне падрыхтаваў ужо асобныя інфэкцыйныя аддзелы, дзе яны рыхтуюцца прымаць уласных вайскоўцаў, якія могуць захварэць праз эпідэмію, і слова „халера“ гучыць унутры гораду, сярод акупацыйных уладаў і іх куратараў», — сказаў ён.

Паводле Андрушчанкі, проста закрыць горад — гэта самы цынічны варыянт барацьбы з эпідэміяй.

Марыюпаль пад кантролем расейскай арміі з траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG