«Пад пагрозай тры наступныя ўраджаі. Але гэта не азначае, што дзяржава робіць толькі тое (што неабходна. — РС), каб зьберагчы, што ёсьць на сёньня і вывезьці», — сказаў Дзяніс Башлык 1 ліпеня на брыфінгу ў Кіеве.
Паводле яго, цяпер улады ажыцьцяўляюць комплексны падыход, каб захаваць сёлетні і наступныя ўраджаі — будуюцца часовыя і пастаянныя сховішчы збожжа, а таксама распрацоўваюцца варыянты вырашэньня праблемаў лягістыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы зьнішчылі збожжавы тэрмінал ва Ўкраіне. ЗША вядуць перамовы, каб зьняць расейскую блякаду партоўЯшчэ адзін намесьнік міністра аграрнай палітыкі Ўкраіны, Маркіян Дзьмітрасевіч, дадаў, што цяпер сельская гаспадарка ўжо страціла акупаваныя землі, а таксама тыя, на якіх вядуцца актыўныя баявыя дзеяньні.
«У нас ёсьць адносна больш бясьпечныя тэрыторыі ў цэнтры і на захадзе Ўкраіны, таму прагноз на гэтых участках больш аптымістычны», — дадаў ён.
У выніку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне зьнішчана некалькі вялікіх тэрміналаў, у якіх захоўвалася збожжа мінулага ўраджаю. Пасьля акупацыі часткі ўкраінскага поўдня расейскія войскі выкрадалі збожжа і перамяшчалі яго ў Крым для далейшага продажу на замежным рынку. Адначасова расейская армія заблякавала ўкраінскія марскія парты, празь якія ажыцьцяўляліся пастаўкі збожжа з Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца МЗС Нямеччыны: Расея «бярэ ў закладнікі ўвесь сьвет»Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш неаднаразова заяўляў, што ўжо ў 2022 годзе ў шэрагу краін можа наступіць голад, а ў 2023-м сытуацыя будзе яшчэ горшая. Вайну ва Ўкраіне ён называе адной з галоўных, але не адзінай прычынай гэтага.
Па словах Гутэрыша, ААН працягвае перамовы з бакамі канфлікту аб магчымасьці экспарту прадуктаў з Украіны і ўгнаеньняў з Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У якіх маштабах Расея вывозіць украінскае збожжа з акупаваных тэрыторыяў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Збожжа ў абмен на зброю. Ва Ўкраіне расказалі аб умовах паставак хлеба на замежны рынак