Дасьледчыкі знайшлі масіўны курган дыямэтрам 33 мэтры і вышынёй тры мэтры ў навакольлях польскага горада Волін. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя побач з гэтым курганам знайшлі так званую залатую кружэлку Гаральда Сінязубага — ён мог быць часткай пахавальнага інвэнтару конунга.
Мяркуецца, што Гаральд памёр у горадзе-крэпасьці Ёмсбарг, аднак яго існаваньне не пацьверджана археолягамі. Гісторыкі мяркуюць, што калі горад існаваў, то ён павінен быў знаходзіцца ў вусьці ракі Одэр, дзе цяпер знаходзіцца польскі горад Волін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэрам эўрапейскіх сталіц па відэасувязі званіў фальшывы мэр Кіева — выкарыстоўвалася тэхналёгія deepfake.Дасьледнікі выказалі здагадку, што знойдзены імі курган можа быць пахавальным збудаваньнем, у якім знаходзяцца парэшкі Гаральда I. Цяпер курган плянуюць вывучыць з дапамогай геарадара.
Мянушку Сінязубы кароль атрымаў за цёмны пярэдні зуб. Гаральд I кіраваў у X стагодзьдзі Даніяй і часткай Нарвэгіі і аб’яднаў варагуючыя дацкія плямёны ў адзінае каралеўства. Bluetooth робіць тое ж самае з пратаколамі сувязі, абʼядноўваючы іх у адзін унівэрсальны стандарт