Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту NATO ў Мадрыдзе заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Таксама ЗША паставяць Украіне дадатковыя артылерыю і боепрыпасы, контрабатарэйныя радары, дадатковыя боепрыпасы для раней перададзеных рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.
«Мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», — сказаў Байдэн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША павялічаць кантынгент у Эўропе і створаць штаб у ПольшчыПа словах прэзыдэнта ЗША, Расея заплаціць высокую цану за напад на тэрыторыю суседняй краіны, а вайна ня скончыцца паразай Украіны.
«Пуцін думаў, што зможа ўнесьці раскол у наш Альянс. Ён думаў, што ён нас аслабіць і Альянс дасьць слабіну. Насамрэч ён атрымаў зусім адваротнае. Ён думаў, што дасягне „фінляндызацыі“ NATO, а атрымаў „натызацыю“ Фінляндыі», — заявіў Байдэн.
Ён дадаў, што межы NATO пашырыліся на 800 міляў праз запрашэньне ў Альянс Швэцыі і Фінляндыі.
На саміце NATO ў Мадрыдзе Швэцыя і Фінляндыя афіцыйна атрымалі запрашэньне ўступіць у Альянс. «Непашырэньне NATO» было адной з фармальных падставаў для прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пачаць вайну з Украінай, аднак будучае далучэньне да Альянсу яшчэ дзьвюх краін расейскія афіцыйныя асобы камэнтуюць адносна стрымана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратакол аб уступленьні Швэцыі і Фінляндыі ў NATO падпішуць у наступны аўторакУ Расеі не выклікае заклапочанасьці магчымае ўступленьне Фінляндыі і Швэцыі ў NATO, аднак Масква будзе вымушана адказаць люстэркава на меркаванае разьмяшчэньне сілаў і інфраструктуры блёку ў краінах пасьля іх уступленьня ў Альянс, заявіў Пуцін.
Першапачаткова Турэччына заблякавала перамовы аб уступленьні Фінляндыі і Швэцыі ў NATO. Аднак днём раней Турэччына, Швэцыя і Фінляндыя па выніках перамоваў у Мадрыдзе заключылі пагадненьне па бясьпецы, якое разблякавала працэс іх далучэньня да арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь — у ліку пагрозаў. На саміце NATO згадалі пра беларуска-расейскую вайсковую інтэграцыю