29 чэрвеня міліцыя затрымала адну з арганізатарак сьвята, Алу Караленку. 30 чэрвеня стала вядома, што яе асудзілі на 7 сутак арышту. Артыкул, паводле якога яе абвінавацілі, невядомы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы цяпер валянтэраць цішком». Гутарка з Анісіяй Казьлюк, якой пагражае дэпартацыя з УкраіныДзяўчынка Аліса са сваёй бабуляй прыехала ў Гомель, ратуючыся ад вайны, з Данецкай вобласьці Ўкраіны. 27 чэрвеня ў дзяўчынкі быў дзень нараджэньня — 9 гадоў. Яна вырашыла зладзіць акцыю — зрабіць на продаж папяровых «галубоў міру» і такім чынам назьбіраць грошы на падарунак. З дапамогай мясцовых валянтэраў вырашана было арганізаваць сьвята для ўкраінскіх дзяцей, якія вымушана жывуць у Гомлі.
Сьвята назвалі «Дзень днёў нараджэньня».
Меркавалася, што ў праграме будуць гульні, конкурсы, сувэніры і падарункі. Абавязковай умовай было прынесьці з сабой «голуба міру» ці зрабіць яго разам на сустрэчы.
Але міліцыя «скарэктавала» пляны. Дзіцячае сьвята ўсё-ткі адбылося — але ў іншым месцы.
Праўладныя тэлеграм-каналы выказаліся, што міліцыя ўмяшалася ў сьвята, бо баялася «правакацый і палітычных лёзунгаў», а на масавае мерапрыемства яго ўдзельнікі не падалі заяўку ў гарвыканкам.