Новыя амэрыканскія вайсковыя караблі адправяцца ў Гішпанію, эскадрыльлі зьнішчальнікаў — у Вялікую Брытанію, сухапутныя войскі — у Румынію, падразьдзяленьні СПА — у Нямеччыну і Італію, а шырокі спэктар узбраеньняў — у краіны Балтыі. Байдэн падкрэсьліў, што гэта неабходна для ўмацаваньня бясьпекі рэгіёну пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і для абароны «кожнай цалі» тэрыторыі NATO.
Цяпер у Эўропе ўжо разьмешчаны каля 100 тысяч вайскоўцаў ЗША, пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну іх колькасьць павялічылася амаль на 20 тысяч. Колькі менавіта вайскоўцаў дадаткова будзе адпраўлена ў Эўропу — пакуль не паведамляецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO прыняў новую стратэгічную канцэпцыю: Расею афіцыйна прызналі галоўнай пагрозайВайсковы штаб ЗША ў Польшчы будзе разгорнуты адначасова з палявым батальёнам падтрымкі — гэта будзе першы пастаянны амэрыканскі кантынгент на так званым усходнім флянгу NATO. Прэзыдэнт Польшча Анджэй Дуда прывітаў гэтае рашэньне Вашынгтону, назваўшы яго выразным сыгналам Расеі і вялікім укладам ва ўмацаваньне бясьпекі Польшчы.
Намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што Вашынгтон «змарнаваў магчымасьць пазьбегнуць эскаляцыйнага сцэнарыю», і прыгразіў «кампэнсавальнымі мерамі», якія «гарантуюць бясьпеку на 100 працэнтаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайны NATO з Расеяй ня будзе, калі мы будзем падрыхтаваныя да яе, — былы прадстаўнік Альянсу ў Маскве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь — у ліку пагрозаў. На саміце NATO згадалі пра беларуска-расейскую вайсковую інтэграцыю