ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі

Міністэрства фінансаў ЗША

Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра новыя санкцыі супраць Расеі

Пад абмежаваньні падпалі больш за 100 юрыдычных асобаў і 57 грамадзянаў Расеі.

Сярод кампаніяў, якія трапілі ў сьпіс, — Банк Масквы, Аб’яднаная авіябудаўнічая карпарацыя, «Ростех» і КамАЗ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія, ЗША, Канада і Японія забароняць імпарт расейскага золата

Пад санкцыямі апынулася папулярная расейская тэлевядоўца Ціна Кандэлакі.

ЗША забараняюць імпарт золата з Расеі, акрамя таго, якое да 28 чэрвеня ўжо знаходзілася па-за межамі РФ.