Вялікая Брытанія заявіла, што гэтая мера «нанясе ўдар па сэрцы вайсковай машыны Пуціна», піша ВВС.
Экспарт золата ў Расею ў 2021 годзе склаў 12,6 мільярда фунтаў стэрлінгаў (15,4 мільярда даляраў), і ў Лёндане лічаць, што яго значэньне ўзрасло пасьля ўварваньня, бо алігархі сьпяшаюцца купляць зьліткі, каб пазьбегнуць санкцый. Такія заявы прагучалі падчас сустрэчы групы G7, якая ў нядзелю адбываецца ў Нямеччыне.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн спадзяецца, што іншыя краіны G7 — Нямеччына, Францыя і Італія — таксама далучацца да забароны.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан дадаў: «Нам трэба замарыць рэжым Пуціна яго фінансавым голадам. Вялікая Брытанія і нашы саюзьнікі робяць менавіта гэта».
Паколькі Брытанія зьяўляецца галоўным пунктам сусьветнага продажу золата, забарона на расейскі імпарт золата нанясе істотны ўдар па расейскай эканоміцы, і тая ня будзе здольнай у ранейшых аб’ёмах фінансаваць напад на Ўкраіну.
Вялікая Брытанія заявіла, што забарона на імпарт золата ўступіць у сілу бліжэйшым часам, і ў бліжэйшыя тыдні ў парлямэнт унясуць адпаведны законапраект. Ён будзе распаўсюджвацца на новаздабытае або ачышчанае золата і не паўплывае на золата, вывезенае з Расеі раней.