Да такіх высноў прыйшлі журналісты малдоўскага RISE Moldova і ўкраінскага Слiдство.Iнфо ў выніку свайго расьсьледаваньня.
У прыватнасьці, журналісты пацьвердзілі, што пашпарты Ўкраіны маюць цяперашні так званы кіраўнік самаабвешчанай ПМР Вадзім Краснасельскі, ягоны сын Іван, нефармальны «ўласьнік» прыднястроўскага рэгіёну Віктар Гушан і топ-мэнэджары ягонай бізнэс-імпэрыі «Шэрыф».
Журналісты знайшлі ў Адэсе адрас і будынак, у якім прапісаны Вадзім Краснасельскі са сваёй сям’ёй.
Аляксандар Розэнбэрг, 54-гадовы грамадзянін Украіны, прыйшоў да кіраваньня так званым «прыднястроўскім урадам» сёлета ў канцы траўня, зьмяніўшы Аляксандра Мартынава, які меў як малдоўскае, так і расейскае грамадзянства. Кандыдатуру Розэнбэрга прапанаваў якраз Вадзім Краснасельскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова забараніла аналітычныя тэлеперадачы з краін, якія не ратыфікавалі Канвэнцыю аб трансмежнай тэлевізіі, у тым ліку БеларусіУ Службе бясьпекі Ўкраіны на пытаньні аб грамадзянстве прыднястроўскіх лідэраў і магчымыя санкцыі ў дачыненьні да іх ляканічна адказалі: «Паведамляем пра адсутнасьць запытанай інфармацыі».
Прыднястроўе — сэпаратысцкі рэгіён Малдовы, які не кантралюецца Кішынёвам з 1992 году. Расея трымае ў Прыднястроўі каля 1700 вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Малдове на запыт беларускіх уладаў затрымалі ўкраінскага дэпутата. Што пра яго вядома і як ён зьвязаны зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанія абяцае дапамогу Малдове на выпадак агрэсіі Расеі