Інфармацыя пра гэта зьявілася на сайце гарадзкой рады.
Аляксей Скобля (пазыўны «Тур») стаяў ля вытокаў арганізацыі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся за Ўкраіну з 2014 году. Апошні год ён служыў у Сілах спэцыяльных апэрацый Украіны на падставе кантракту.
Ён загінуў напярэдадні дня народзінаў, 14 сакавіка яму мела споўніцца 32 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве пахавалі беларускага байца-добраахвотніка Аляксея Скоблю, які загінуў у баі13 сакавіка, калі прыкрываў адыход сваіх байцоў пад Кіевам, Скобля быў сьмяротна паранены і застаўся прыкрываць сваіх. Яго пахавалі ў сярэдзіне сакавіка ў Кіеве.
13 красавіка Скоблю пасьмяротна ўганаравалі званьнем Героя Ўкраіны. Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Званьне Героя беларусу прысвоілі «за асабістую мужнасьць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, вернасьць вайсковай прысязе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байцы палку Каліноўскага атрымалі ўкраінскія дзяржаўныя ўзнагароды. Фотафакт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перад сьмерцю „Ганс“ зьнішчыў камандзіра расейскай тактычнай групы». Камандзір расказаў, як загінуў беларускі добраахвотнік