У нядзелю заканчваецца тэрмін плацяжу па пазыцы аб’ёмам 100 мільёнаў даляраў. Пасьля ўвядзеньня санкцыяў Расея больш ня можа праводзіць выплаты ў далярах. Як заявіла Міністэрства фінансаў Расеі, яно выплачвае доўг у поўным аб’ёме ў рублях. Аднак эўрапейскі банк Euroclear, празь які праводзяцца плацяжы, ня можа канвэртаваць іх у зыходную валюту, таму крэдытор іх не атрымлівае.
«Калі інвэстары не атрымаюць свае грошы да вызначанага тэрміну, у панядзелак раніцай адбудзецца „падзея дэфолту“», — піша Bloomberg, называючы гэтае невыкананьне абавязаньняў па вонкавым доўгу першым для Расеі ад 1918 году.
Плацёж мусіў быць праведзены 27 траўня; далей у пазычальніка ёсьць яшчэ 30 дзён на пагашэньне доўгу з затрымкай. Калі і пасьля гэтага тэрміну крэдытор не атрымае плацяжу, пазычальніку можа быць абвешчаны тэхнічны дэфолт. Калі гэта здарыцца, гэта будзе першы дэфолт Расеі ад 1998 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: дэфолт Расеі будзе мець мінімальны ўплыў на амэрыканскую і сусьветную эканомікіРаней Міністэрства фінансаў ЗША адмовілася працягваць пасьля 25 траўня 2022 году ліцэнзію, якая дазваляла Расеі надалей абслугоўваць сувэрэнную пазыку ў замежных валютах. Афіцыйны прадстаўнік Белага дому Карын Жан-П’ер выказала меркаваньне, што Расея, верагодна, ня зможа выконваць свае абавязаньні і сутыкнецца з пэрспэктывай дэфолту і статусам ізгоя ў глябальнай фінансавай сыстэме на працяглую пэрспэктыву. У адказ на гэта Міністэрства фінансаў Расеі заявіла, што працягне абслугоўваць свой вонкавы доўг у рублях (указ аб магчымасьці пераходу з валютных выплат на рублёвыя прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў яшчэ 5 сакавіка; некалькі дзён таму быў падпісаны яшчэ адзін указ аб мэханізьме выплат па эўрааблігацыях у рублях). Банк Euroclear, які выступаў пасярэднікам у плацяжах паміж Расеяй і міжнароднымі крэдыторамі, у сваім прэс-рэлізе заявіў, што праз накладзеныя на Расею эканамічныя санкцыі ён практычна перастае працаваць з рублямі, за некалькімі невялікімі выключэньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінфін ЗША пайшло на крок, які набліжае Расею да дэфолтуМіністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў абвінаваціў Захад у тым, што той наўмысна стварае перашкоды для абслугоўваньня вонкавага доўгу РФ, каб Расея апынулася ў стане дэфолту, і назваў сытуацыю «фарсам».
Каля 40 мільярдаў даляраў вонкавага доўгу Расейскай Фэдэрацыі намінаваныя ў амэрыканскай і эўрапейскай валюце.