Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Дырэктара і яго жонку затрымалі 23 чэрвеня.
Па якім артыкуле заведзена крымінальная справа пакуль невядома, піша Вясна.
23 чэрвеня сілавікі затрымалі дырэктара і галоўнага бухгальтара dev.bу — Віталя і Алену Андросаў. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што «пара гуляла важную ролю ў працы парталу, на якім мэтанакіравана распальваліся нэгатыўныя эмоцыі да сваёй краіны ва ўгоду так званым эўрапейскім каштоўнасьцям».
«Дэв Бай Мэдыя» зьяўляецца рэзыдэнтам Парка высокіх тэхналёгій. Партал dev.by зьявіўся ў 2009 годзе. Акрамя навін IT-сфэры ён надае паслугі па пошуку кандыдатаў для працаўладкаваньня, публікуе дасьледаваньні рынку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі дырэктара і галоўнага бугальтара кампаніі «Дэв Бай Мэдыя», якая валодае парталам IT-навін dev.by ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Dev.by: Звыш 20 тысяч IT-спэцыялістаў выехалі зь Беларусі за два апошнія гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 чэрвеня: яшчэ два чалавекі ў «тэрарыстычным» сьпісе; затрыманьні ўдзельніка дваровага чату і футбольнага фаната