КДБ унёс у «сьпіс тэрарыстаў» яшчэ двух чалавек
Андрэй Сьлізюк і палітвязень Дзяніс Сальмановіч уключаныя КДБ у так званы «сьпіс тэрарыстаў». Іх абвінавачваюць у распальваньні варожасьці (артыкул 130 КК), стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі (артыкул 290-4 КК) і закліках да санкцый (артыкул 361 КК).
Дзяніс Сальмановіч затрыманы 6 кастрычніка 2021 году. Яго назвалі «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кібэр-партызан» і выставілі абвінавачаньне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
У Менску затрымалі 42-гадовага Дзьмітрыя Казлова
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына «быў удзельнікам дваровага чату, які ўцягваў нэўтральных грамадзян свайго раёну ў пратэставую дзейнасьць». Больш пра Дзьмітрыя Казлова пакуль нічога не вядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 чэрвеня: за 3 дні затрымалі 4 выкладчыкаў БДУ, супрацоўнік «Нафтана» 12 дзён трымае галадоўкуУ Горадні затрымалі футбольнага фаната
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра затрыманьне 35-гадовага футбольнага фаната Аляксандра Гушчы. Мужчына падтрымлівае горадзенскі «Нёман», паводле праўладных тэлеграм-каналаў, ён зарэгістраваўся ў пляне «Перамога» і распаўсюджваў так званыя экстрэмісцкія матэрыялы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Латвіі: У Беларусі затрымалі латвійца і накіравалі яго на псыхіятрычную экспэртызу за SMS пра Лукашэнку